Байдэн заклікаў амерыканцаў пакінуць Украіну



Грамадзяне Злучаных Штатаў павінны пакінуць Украіну ўжо цяпер праз верагоднасць абвастрэння канфлікту, адзначыў амерыканскі прэзідэнт, паведамляе korrespondent.net. Усё можа хутка выйсці з-пад кантролю, заявіў ён.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн звярнуўся да суайчыннікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, і заклікаў іх пакінуць краіну з-за пагрозы ўварвання Расіі. Пра гэта кіраўнік Белага дома заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу NBC News.

„Амерыканскім грамадзянам варта з’ехаць зараз жа. Не падобна, што мы маем справу з тэрарыстычнай арганізацыяй. Мы маем справу з адной з найбуйнейшых армій у свеце. Гэта зусім іншая сітуацыя, і ўсё можа хутка выйсці з-пад кантролю”, — заявіў Байдэн.

Журналіст спытаў у яго, ці можа які-небудзь сцэнар заахвоціць лідара ЗША накіраваць войскі для выратавання амерыканцаў ва Украіне, Байдэн адказаў: „Не. Гэта сусветная вайна, калі амерыканцы і Расія пачынаюць страляць адзін у аднаго… Мы знаходзімся ў зусім іншым свеце, чым калі-небудзь раней”.

Таксама амерыканцаў неадкладна пакінуць Украіну заклікалі і ў Дзярждэпе ЗША. „Тыя, хто знаходзіцца ва Украіне, павінны з’ехаць цяпер камерцыйным або прыватным транспартам.

Нагадаем, што яшчэ ўчора Белы дом ухваліў план Пентагона па эвакуацыі амерыканцаў з Украіны і адзначыў, што цяпер ва Украіне знаходзяцца прыкладна 30 тысяч амерыканцаў.

[manual_related_posts]