Байкот інаўгурацыі Трампа абвясцілі больш за 50 кангрэсменаў



Больш за 50 кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі збіраюцца байкатаваць інаўгурацыю абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе ВВС.

Многія кангрэсмены тлумачаць сваё рашэнне спрэчкай Трампа з кангрэсменам Джонам Люісам, які з’яўляецца вядомым змагаром за грамадзянскія правы. Люіс для многіх амерыканцаў стаў героем.

Люіс назваў Трампа „нелегітымным прэзідэнтам” з-за ўмяшання Расеі ў ход выбарчай кампаніі.

У адказ Трамп напісаў у Твітэры: „Усё гэта балбатня, балбатня, балбатня — і ніякіх дзеянняў або выніку”.

Многія кангрэсмены палічылі словы Трампа непавагай да Люіса. Кангрэсмен ад Мінесоты Кейт Элісан абвінаваціў Трампа ў правядзенні „палітыкі раз’яднання і нянавісці”.

Пазней Трамп працягнуў крытыкаваць Льюіса, які, на думку абранага прэзідэнта, памылкова заявіў, што ён упершыню з таго часу, як ў 1987 годзе ўвайшоў у кангрэс, прапусціць інаўгурацыю прэзідэнта ЗША.

„Памылка (або хлусня)!” — Напісаў Трамп ў „Твітэры”, заявіўшы, што Люіс прапусціў інаўгурацыю Джорджа Буша ў 2001 годзе.

Прадстаўнік кангрэсмена пацвердзіў, што тады ён таксама ў знак пратэсту адсутнічаў на цырымоніі.

Інаўгурацыя Дональда Трампа адбудзецца 20 студзеня.

Раней паведамлялася пра 26 кангрэсменаў, якія вырашылі байкатаваць інаўгурацыю Трампа.