Барыс Балтэ: ЗША, як саюзнік, нечакана не падтрымаў Ізраіль



ХАМАС выпусціў ракеты па Ізраілю, які адказаў паветраным ударам па сектары Газа.

Абвастрэнне сітуацыі каментуе жыхар гораду Ашкелон, што ў 56 км ад Тэль-Авіва, Барыс Давід Балтэ:

– Мы тут жывем практычна на лініі фронту, у 11 кіламетрах ад Сектара Газа. Ужо некалькі дзён ідуць масавыя абстрэлы нашага горада. Адміністрацыя Байдана выражае выключна занепакоенасць, заклікае абодва бакі сесці калі не стол перамоваў, то проста спыніць агонь. Гэта адрозніваецца ад былой адміністрацыі Трампа, якая ва ўсіх справах заўсёды была на баку Ізраіля.

Вядома, што фармальным повадам супрацьстаяння паміж Ізраілям і Палестынай  сталася высяленне арабскіх сем’яў ва Усходнім Ерусаліме з дамоў на карысць ізраільскіх пасяленцаў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]