Барыс Джонсан: Калі Польшча ў небяспецы, Вялікабрытанія заўсёды гатовая дапамагчы



“Вялікабрытанія прадэманстравала вялікі доказ салідарнасці з Украінай, з Польшчай, з усёй усходняй часткай NATO,” –  заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Барысам Джонсанам, які знаходзіцца з візітам у Варшаве.

Матэвуш Маравецкі падзякаваў Барысу Джонсану за адпраўку брытанскіх жаўнераў у Польшчу і за яго прыхільнасць да бяспекі ўсходняга флангу NATO:

Расея прадстаўляе нам такую альтэрнатыву – альбо гэта будзе суверэнная Украіна пры захаванні сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці, альбо будзе спакой і мір. Гэта ілжывая альтэрнатыва. Мы хочам права нацый, дзяржаў на самавызначэнне, права на абарону сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і, вядома, мы таксама хочам спакою, мы хочам міру.

„Калі Польшчы пагражаюць, Вялікабрытанія заўсёды гатовая дапамагчы”, – заявіў Барыс Джонсан.  Як паведамлялася раней, колькасць брытанскага вайсковага кантынгенту ў Польшчы будзе павялічаная на 350 вайскоўцаў.  

Кіраўнікі польскага і брытанскага ўрадаў сустрэліся сёння таксама з брытанскімі і польскімі жаўнерамі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: polsatnews.pl

[manual_related_posts]