Батумі: „Еўрапейскі марш”



У грузінскім Батумі некалькі тысяч чалавек прынялі ўдзел у „Еўрапейскім маршы”. Акцыя складалася з двух частак : частка актывістаў на плошчы Еўропы праводзіла невялікі мітынг у падтрымку Украіны, а вялікая калона з грузінскіх актывістаў ішла з парка 6-га траўня. Яны сустрэліся на плошчы Еўропы, дзе некалькі гадзін адбываўся вялікі мітынг.

Пра акцыю распавядаюць грузінскія актывісты:

– Гэта акцыя вельмі важная для грузінскага народу, бо мы хочам сказаць, што наша ўлада не выказвае меркаванне людзей, якія жывуць у Грузіі. Мы хочам данесці свой голас да еўрапейцаў, каб яны падтрымалі нас, як і ўкраінскаму народу, малдаўскаму народу. Мы мяркуем, што мы ўжо ўсё зрабілі для таго, каб Еўропа прыняла нас.

– Мы прыйшлі, каб сказаць нашай уладзе, што мы хочам у Еўропу, што мы хочам жыць у вольнай краіне і не хочам жыць у Расеі.

На акцыі луналі грузінскія ды сцягі Еўразвяза. Таксама было шмат украінскіх сцягоў і бел-чырвона-белыя нацыянальных, дваровых сцягоў ды розных рэгіёнаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]