Батумі: Ноч расстраляных паэтаў
У Батумі акцыя, прысвечаная Ночы расстралянай паэзіі, адбывалася каля драматычнага тэатру. Акцыя сабрала каля 60 ўдзельнікаў. Чыталі вершы беларускіх паэтаў, што загінулі ўночы 29 кастрычніка 1937 года, а таксама вершы палітвязняў.

Пра акцыю распавядае адна з арганізатарак – пісьменніца і перакладчыца Наталка Харытанюк:
– Тут у Батумі досыць шмат апынулася беларусаў. Гэта такая важная нагода нам усім аб’яднацца і нагадаць, што адбываецца, што нічога не завершылася, нічога не скончылася, нічога не сцішылася. Мы тут часова, мы збіраемся вяртацца у Беларусь, мы трымаем варту ў сваім сэрцы важных падзеяў, важных момантаў нашай гісторыі.
Пра важныя моманты гісторыі і месца, дзе адбывалася акцыя, распавёў грузінскі палітык Варлам Рамішвілі:
– Я горды, што ў Батумі бачу беларусаў, сапраўдных беларусаў. Я хачу сказаць, што вы гэта зрабілі, дзякуй арганізатарам. Побач з помнікам бацькі нашай нацыі Іллі Чаўчавадзе, а праз 50 метраў магілы тых, хто вызваляў Батумі. Дзякуй за такі дзень. Хачу сказаць: Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Акцыя цягнулася каля дзвюх гадзін і скончылася пад песню “Муры”. Наступныя акцыі ў Батумі адбудуцца ўжо пасля падліку галасоў муніцыпавльных выбараў у Грузіі.





Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя
