БАЖ не чакае зменаў у палітыцы Міністэрства інфармацыі



Беларуская асацыяцыя журналістаў не чакае ніякіх зменаў у інфармацыйнай палітыцы пасля таго, як Лілія Ананіч была прызначаная міністрам інфармацыі. Па словах сябра БАЖу Андрэя Бастунца, Ананіч шмат гадоў працавала ў гэтым мністэрстве, незалежна ад яго назвы, і яна не ў чым не адрознівалася ад былога міністра Праляскоўскага.

Андрэй Бастунец:

– У галіне Міністэрства інфармацыі яна працуе ўжо колькі год, бо раней было Міністэрства культуры і друку Беларусі, потым быў Дзяржкамітэт па друку, з 2001 года яна працуе намеснікам міністра інфармацыі. Таму цяжка чакаць нейкіх зменаў пасля таго, як чалавек, які быў тварам, па вялікаму рахунку, міністэрства, цяпер яго і ўзначаліў.

У 2008 годзе Лілія Ананіч прапанавала увесці абавязковую рэгістрацыю інтрнэт-СМІ у Беларусі. На яе думку, у Беларусі існуе праблема дэзінфармацыйных патокаў замежных сайтаў. Ананіч лічыць, што ў перакрыцці доступу да такіх сайтаў можна паспяхова скарыстаць досвед Кітаю.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя