Беларусь адправіць у В’етнам гуманітарную дапамогу



Беларусь акажа В’етнаму гуманітарную дапамогу. Гэта вынікае з пастановы ўраду №630, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У склад дапамогі ўвайшлі медыцынскія ложкі, каталкі, рэанімацыйна-хірургічныя маніторы, блокі падачы медыцынскіх газаў, партатыўныя маніторы для пацыентаў, медыцынскія камбінезоны, а таксама аднаразовыя нестэрыльныя камбінезоны. Аб’ём гуманітарнай дапамогі складае больш за 850 тысяч рублёў.

Забяспечыць гуманітарную дапамогу павінны Міністэрства аховы здароўя, МНС, Мінпрам. Даставіць – «Авіякампанія Рада».

Гэтай восенню Беларусь таксама накіравала гуманітарную дапамогу на Кубу і Венесуэлу.