Беларусь адзіная ў свеце выступіла супраць рэзалюцыі па М’янме



Генеральная асамблея ААН 18 чэрвеня прыняла рэзалюцыю з заклікам спыніць пастаўкі зброі ў Мʼянму і вызваліць палітычных зняволеных, у тым ліку былую дзяржаўную дарадцу Мʼянмы Аўнг Сан Су Чы, паведаміў «Голас Амерыкі».
 
Адзінай краінай у свеце, якая прагаласавала супраць рэзалюцыі, стала Беларусь.
 
Спецыяльны пасланнік ААН у Мʼянме Крыстын Шранэр Бургенэр заявіла пра «рызыку буйнамаштабнай грамадзянскай вайны» ў краіне.

Рэзалюцыю падтрымалі 119 дзяржаў. 36 краін, у тым ліку Расея і Кітай, устрымаліся. Адзінай краінай, якая прагаласавала супраць, была Беларусь.