Беларусь атрымала ад МВФ $900 мільёнаў



Беларусь не трапіла ў кампанію краін з нелегітымнымі рэжымамі па вэрсіі МВФ і атрымала ад фонду дапамогу ў памеры больш за $ 900 млн, дадаўшы 12% да сваіх міжнародных рэзерваў, паведамляе РБК. Пазіцыю МВФ не змяніла і нядаўняя сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэм’ера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Сама Ціханоўская адправіла кіраўніку МВФ Георгіевай і міністру фінансаў ЗША Джанэт Елен ліст з просьбай не выдаваць Беларусі мільярд даляраў. Ціханоўская лічыць, што ўрад Лукашэнкі будзе выкарыстоўваць сродкі МВФ для «працягу рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці».

Нягледзячы на тое, што сродкі МВФ закліканы ў тым ліку дапамагчы ў глабальнай барацьбе супраць пандэміі, не ўсе краіны – удзельніцы фонду атрымалі SDR у рамках глабальнага раўнду. Згодна з правіламі фонду, ён узаемадзейнічае толькі з краінамі-чальцамі (усяго іх 190), чые ўрады прызнаныя міжнароднай супольнасцю. У ліку ізгояў апынуліся Венесуэла, Мʼянма і Афганістан.

Фота: RT