Беларусь і ЕЗ абмеркавалі развіццё сумеснай дагаворна-прававой базы



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з еўрапейскім камісарам па суседстве і перамовах аб пашырэнні ЕЗ Оліверам Вархеі, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб актуальных пытаннях узаемаадносін, уключаючы супрацоўніцтва ва «Усходнім партнёрстве» і развіццё сумеснай дагаворна-прававой базы. Суразмоўцы таксама абмеркавалі графік далейшых кантактаў.

БелТА