Беларусь і Францыя актывізуюць двухбаковае супрацоўніцтва



Беларусь і Францыя рэалізуюць шэраг сумесных мерапрыемстваў, закліканых актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва. Такая дамоўленасць дасягнутая на сустрэчы 3 кастрычніка намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з паслом Францыі Дамінік Газюі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння па лініі Менск — Брусель, а таксама ў сферы рэгіянальнай бяспекі.