Беларусь і Індыя дамовіліся пра супрацу
Па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы падпісана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Індыі.
Эканамічны эксперт Сяргей Чалы не бачаць вялікага патэнцыялу для развіцця беларуска-індыйскіх стасункаў:
– Як аказалася, нам фактычна няма чаго прапанаваць на гэтыя рынкі. І павелічэнне абароту ідзе галоўным чынам за кошт павелічэння імпарту з гэтых краін. Адмоўнае сальда знешняга гандлю і з’яўляецца праблемай, якую мы імкнемся вырашыць пашырэннем супрацы ў гэтым рэгіёне. А яно наадварот толькі пагаршаецца. Атрымліваецца, што ўсё ўпіраецца не ў рэгіёны, не ў асабістыя адносіны, не ў візіты кіраўніцтва, а ў канкурэнтаздольнасць тых тавараў, якія ў нас вырабляюцца.
На сустрэчы з кіраўніком Беларусі Пранаб Мукерджы заявіў, што Індыя мае намер выдзеліць для сваіх кампаніяў крэдытную лінію ў сто мільёнаў даляраў для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў у тых галінах, якія будуць вызначаныя ў ходзе беларуска-індыйскіх перамоваў на вышэйшым узроўні.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belarus.by і president.gov.by
