Беларусь і Камбоджа рыхтуюць візіты высокага ўзроўню



Беларусь і Камбоджа рыхтуюць візіты высокага ўзроўню. Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас візіту пасла Беларусі ў В’етнаме Уладзіміра Гошына ў Камбоджу, паведаміла прэс-служба МЗС.

Падчас візіту 8—11 траўня Гошын правёў перамовы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства гандлю Камбоджы, сустаршынёй сумеснага беларуска-камбаджыйскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Тэкрэт Камранг, дзяржсакратаром Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Камбоджы Оўчам Барытам.

Абмеркаваныя пытанні беларуска-камбаджыйскіх адносінаў, узаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне, пашырэння дагаворна-прававой базы, актывізацыі гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Асаблівая ўвага нададзеная выкананню дасягнутых раней двухбаковых дамоўленасцей і падрыхтоўцы візітаў высокага ўзроўню, адзначае беларускае знешнепалітычнае ведамства.

belapan.by