Беларусь і Польшча абмеркавалі супрацу ў сферы бяспекі



У Менску 28 лютага адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэя Раўкова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі. „Кіраўнік польскай дыпмісіі перадаў нядаўна назначанаму дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі віншавальнае пісьмо кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўла Солаха”, – сказалі ў ведамстве.