Беларусь і Польшча правялі кансультацыі паміж МЗС



Беларусь і Польшча правялі кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка, польскую — дырэктар консульскага дэпартамента МЗС Яраслаў Ласіньскі.

Прадстаўнікоў знешнепалітычнага ведамства Польшчы вітаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.

Падчас кансультацый бакі разгледзелі пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян Польшчы і Беларусі на тэрыторыі абедзвюх краін, рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб узаемных паездках грамадзян і дагавора аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах, прымянення працэдур выдачы віз і іншыя.

belapan.by