Беларусь і Расея практычна цалкам узгаднілі пакет інтэграцыйных дакументаў
Беларусь і Расея практычна цалкам узгаднілі пакет інтэграцыйных дакументаў. Ён уключае 28 галіновых саюзных праграмаў. Пра гэта на нарадзе ў Лукашэнкі заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў.
«Пасля замарозкі гэтай тэматыкі зімой 2019 года перамовы былі адноўленыя ўлетку 2020-га. У працэсе перамоваў даволі хутка выявілася ядро інтарэсаў з кожнага боку. Для расейцаў гэта пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, гэта значыць празрыстасці, нагляду за тавараў па іх тэрыторыі. Для нас — умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расейскі рынак. Ва ўсім пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцяў галоўная складанасць у нашых перагаворных пытаннях заключалася ва ўзаемазвязванні гэтых сустрэчных інтарэсаў», — распавёў Мікалай Снапкоў.
