Беларусь і Расея зацвердзяць новую ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы



Новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы будзе падпісаная на бліжэйшым пасяджэнні яго Вышэйшага дзяржаўнага савета. Пра гэта сёння на сумеснай калегіі Міністэрства абароны Расеі і Беларусі заявіў кіраўнік абароннага ведамства РФ Сяргей Шайгу.

Па яго словах, новая ваенная дактрына з’яўляецца адной з мер у адказ на палітычны і эканамічны ціск Захаду. Сярод іншых мер міністр назваў павелічэнне колькасці сумесных мерапрыемстваў падрыхтоўкі войскаў, пераход на планаванне супрацоўніцтва на аснове пяцігадовай праграмы стратэгічнага партнёрства. Дата правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета пакуль дакладна невядомая.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Дзмітрый Духанін, Коммерсантъ