Беларусь і Украіна абмяняюцца візітамі ваенных аташэ на вучэннях



Беларусь і Украіна абмяняюцца візітамі ваенных аташэ на вучэннях, якія праходзяць у абедзвюх краінах. Пра гэта дамовіліся сёння, 14 лютага, міністры абароны дзвюх краін Віктар Хрэнін і Аляксей Рэзнікаў, паведамляе ўкраінскае міністэрства.

«З мэтай умацавання ўзаемнага даверу дамоўлена пра візіт аташэ па пытаннях абароны Рэспублікі Беларусь ва Украіне на мерапрыемствы вучэнняў «Заметіль – 2022», а таксама пра візіт аташэ па пытаннях абароны Украіны ў Рэспубліцы Беларусь на мерапрыемствы вучэнняў «Саюзная рашучасць – 2022», – адзначылі ў Мінабароны Украіны.

Міністры стэлефанаваліся. Размова прайшла па ініцыятыве ўкраінскага боку. Абмяркоўваліся меры ўмацавання ўзаемнага даверу. Быў адзначаны адкрыты характар ​​дыскусіі, паведамляе reform.by.

[manual_related_posts]