Беларусь на эвакуацыйных рэйсах пакінулі каля 4 тысяч мігрантаў



Самалёт авіякампаніі Cham Wings вылецеў з Менску ў Дамаск. На борце 96 пасажыраў. Гэта эвакуацыйны рэйс для мігрантаў, якія раней прыбылі ў Беларусь па турыстычных візах і намагаліся трапіць у Заходнюю Еўропу.

З невядомай прычыны вылет самалёта ў Сірыю адбыўся толькі ў 8:24, хаця плянаваўся на 3.30 ночы. Гэта першая авія-эвакуацыя ў Сірыю, раней адбылося 9 рэйсаў у Ірак.

На 9 сьнежня ў Ірак заплянаваныя два эвакуацыйныя рэйсы. На абодва палёты прызначаная ірацкая авіякампаніяй Iraqi Airways. Як пазначана ў раскладзе менскага аэрапорту, самалёт у Эрбіль выляціць а 13.15, у Багдад – а 14.30. Рэйс, заплянаваны ў Эрбіль на сёння, адменены. Раней у кампаніі тлумачылі, што хочуць набраць як мага больш людзей, каб выправіцца з максімальнай загрузкай.

Агулам з 18 лістапада Беларусь пакінулі ўжо каля 4 тысяч мігрантаў, дакладная лічба пакуль невядомая.