Беларусь не атрымае вакцыны, якія ЕЗ купляе для „Усходняга партнёрства”



Еўразвяз вылучыў 35 мільёнаў еўра на вакцынацыю ў краінах „Усходняга партнёрства”. 

Гэтыя грошы прызначаюцца на куплю і дастаўку вакцын ад каронавіруса. Першая пастаўка ўжо запланаваная — гэта будуць 400 тысяч вакцын Pfizer / BioNTech для Арменіі.

Беларусь гэтых вакцын не атрымае. У чэрвені 2021-га наша краіна прыпыніла сяброўства ва „Усходнім партнёрстве” ў адказ на санкцыі, уведзеныя супраць прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Дарэчы, сёння стала вядома, што за дзевяць месяцаш 2021 года Беларусь заплаціла Расеі 42,1 мільёна долараў за пастаўку вакцын.