Беларусь падпісала пагадненні аб фінансаванні праграм супрацы ЕЗ на 2014-2020 гады



Міністр замежных спраў Уладзімір Макей ад імя ўрада падпісаў пагадненні аб фінансаванні праграм транспамежнага супрацоўніцтва ЕЗ „Латвія – Літва-Беларусь” і „Польшча – Беларусь – Украіна” па лініі Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады.

„Падпісанне пагадненняў стварае прававую аснову для ўдзелу Беларусі ў рэалізацыі названых праграм, якія накіраваны на падтрымку супрацоўніцтва паміж краінамі-ўдзельніцамі і іх сумежнымі тэрыторыямі ў такіх галінах, як кіраванне дзяржаўнай мяжой, барацьба з трансгранічнай злачыннасцю, сумеснае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі, абарона навакольнага асяроддзя , падтрымка прадпрымальніцтва, развіццё турызму, аховы здароўя і сацыяльных паслуг, ахова культурна-гістарычнай спадчыны, стымуляванне міжкультурных сувязяў і кантактаў паміж людзьмі „, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Сукупны бюджэт абедзвюх праграм перавышае 280 млн. еўра, якія будуць вылучацца на праектную дзейнасць у краінах-удзельніцах на конкурснай аснове. Пры гэтым больш за 20 млн. еўра з названых сродкаў зарэзервавана на пазаконкурсную рэалізацыю ў Беларусі буйнамаштабных праектаў па развіцці памежнай інфраструктуры, уключаючы мадэрнізацыю пагранічных пунктаў пропуску, удасканаленне тэхнічных сістэм аховы мяжы і рэканструкцыю пад’язных шляхоў.

Пагадненні аб фінансаванні цалкам набудуць моц пасля іх ратыфікацыі Беларуссю ў 2017 годзе.

belapan.by