Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін



Згодна сэрвісу Numbeo, Беларусь у рэйтынгу бяспекі займае 114-е месца сярод 135 краін. Зараз наша краіна размясцілася ў самым нізе спісу па суседству з Дамініканскай Рэспублікай, Кеніяй і Лівіяй.

Летась краіна займала 16 радок і знаходзілася паміж Харватыяй і Даніяй.

Рэйтынг ацэньвае ровень злачыннасці і бяспекі ў краіне. У яшчэ адным рэйтынгу – аховы здароўя – таксама рэгрэс. Краіна знаходзіцца на 90-м месцы (мінус 31 пазіцыя ў параўнанні з 2020 годам). Рэйтынг ацэньвае агульнае якасць сістэм аховы здароўя, аснашчанасць бальніц абсталяваннем, прафесійны ўзровень лекараў і іншага медыцынскага персаналу, а таксама кошт абслугоўвання ў клініках.

Беларускае Радыё Рацыя