Беларусь уручыла ноту пратэсту вайсковаму аташэ Украіны



У Міністэртсва абароны Беларусі вайсковаму аташэ Украіны ўручылі ноту пратэсту. Прычынай сталі парушэнні паветранай прасторы ўкраінцамі, якія „пачасціліся”.

Мінабароны Фота: БелТА

Прэс-служба беларускага ведамства адзначае, што апошнім выпадкам стала парушэнне мяжы ўкраінскім верталётам Мі-8, якое адбылося 4 снежня каля Новай Рудні. Пра яго напярэдадні паведамілі беларускія памежнікі. Украінскі бок парушэнне мяжы адмаўляе.

Украінскаму вайсковаму аташэ ў Мінабароны Беларусі сказалі, што ім „вельмі трывожна”, бо „ўкраінскі бок пазбягае дыялогу для вырашэння спрэчных пытанняў, як па лініі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і кантролю над узбраеннямі”. Былі згаданыя і вучэнні, якія праводзяцца ва Украіне каля мяжы з Беларуссю.

„Сукупнасць гэтых фактаў можа сведчыць аб магчымасці з’яўлення пагрозы бяспецы  Беларусі на паўднёвым кірунку”, — робяць выснову ў Мінабароны Беларусі. Дарэчы, падобную выснову могуць зрабіць і ў Кіеве, улічваючы нядаўнія заявы Аляксандра Лукашэнкі па „ўкраінскім пытанні”.

Беларускае Радыё Рацыя