Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны яшчэ з дзвюма краінамі



Спіс краін, з якімі Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны, папоўніўся дзвюма астраўнымі дзяржавамі з заходняй часткі Атлантычнага акіяна – Багамскіх астравоў і Барбадосам.

Паводле звестак Міністэрства замежных спраў, сёння Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 177 краінамі, беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы працуюць у 57 дзяржавах.