Беларусь увайшла ў дваццатку найбуйнейшых экспарцёраў зброі
29 дзён таму
Беларусь трапіла ў лік самых найбуйнейшых экспарцёраў зброі ў свеце.
Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў праблем міру (SIPRI) апублікаваў справаздачу, у якой Беларусь займае 19-е месца сярод дваццаці найбуйнейшых экспарцёраў зброі ў 2016-2020 гадах. Самыя буйныя яе кліенты — В’етнам, Сербія і Судан.
Разам з тым за апошнія 5 гадоў экспарт узбраенняў з Беларусі паменшаў на 34%. Ён складае 0,3% сусветнага рынку. У топе экспарцёраў зброі – ЗША і Расея. Украіна апынулася на 12-ым месцы спісу найбуйнейшых экспарцёраў зброі.
Беларускае Радыё Рацыя