Беларусь выдаляе польскага дыпламата



Міністэрства замежных спраў Беларусі прапанавала польскаму дыпламату пакінуць краіну. Былы кіраўнік польскага Міністэрства замежных спраў Марцін Пшыдач заявіў, што рашэнне беларускіх уладаў „беспадстаўнае і незразумелае”. 

Ён дадаў, што Польшча „адкажа аператыўна і адэкватна, ужываючы прынцып узаемнасці”.

Міністэрства замежных спраў Беларусі прапанавала супрацоўніку консульства Польшчы ў Берасці Ежы Цімафеюку пакінуць краіну. Дыпламата палічылі непажаданым чалавекам. Падставай для рашэння беларускага Міністэрства замежных спраў стала прысутнасць консула на мерапрыемстве, якое было прысвечана „выклятым жаўнерам”. Цырымонія з удзелам няўрадавых арганізацый і моладзі адбылася ў канцы лютага.

Марцін Пшыдач адзначыў, што падобная цырымонія неаднаразова ладзілася ў папярэднія гады. Цімафіюк павінен пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін. Намеснік кіраўніка польскага МЗС расцаніла рашэнне беларускіх уладаў як „абсалютна беспадстаўнае і незразумелае”.

wp.pl