Беларусь заклікаюць як найхутчэй уступаць у СГА



Еўразвяз зацікаўлены, каб Беларусь далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі як мага хутчэй. Пра гэта паведаміла галоўная дарадца Генеральнага дырэктарату Еўракамісіі па гандлі Ева Сыновец. Яна адзначае, што ЕЗ займае другое пасля Расеі месца ў гандлёвых адносінах Беларусі. Доля ЕЗ у беларускім гандлі перавышае 25%. Для Еўразвяза Беларусь — 46-ы паводле аб’ёмаў гандлёвы партнёр і трэці — сярод шасці краінаў Усходняга партнёрства.

Па словах Сыновец, далучэнне Беларусі да СГА дапаможа мадэрнізаваць эканоміку краіны, удасканаліць дзяржаўнае кіраванне і знайсці новыя накірунку для экспарту. У выніку Беларусь атрымае эканамічны рост і новыя працоўныя месцы.