Беларусь закрые сваю амбасаду ў Ізраілі



Беларусь вымушана закрыць сваю дыппрадстаўніцтва ў Тэль-Авіве, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

На такі крок, растлумачыў ён, Беларусь змушана пайсці пасля таго, як Ізраіль прыняў рашэнне аб закрыцці сваёй амбасады ў Менску.

Рашэнне Ізраіля зачыніць амбасаду з’яўляецца памылкай, падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі. «Падобны няправільны крок ўжо здзяйсняўся нашымі ізраільскімі партнёрамі ў 2003 годзе і менш чым праз год ім давялося яго выпраўляць», – дадаў ён.

У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік МЗС Ізраіля Эмануэль Нахшон растлумачыў, што рашэнне пра закрыццё амбасады ў Менску прадыктавана меркаваннямі эканоміі бюджэтных сродкаў.

Паводле яго слоў, дыпмісія спыніць сваю працу на працягу 2016 года, аднак канкрэтная дата пакуль не зацверджана. Акрамя амбасады ў Беларусі, дадаў ён, Ізраіль вымушаны зачыніць свае дыпмісіі ў яшчэ некалькіх краінах.

  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/790604867723947/ Тацяна Грачанікава

    Беларускім дыпляматам зь сем’ямі давядзецца зь вялікай неахвотай вяртацца дадому.

  • Anonim

    П. Севярынец: „Амбасада Ізраіля ў Беларусі мусіць быць абавязкова, нароўні з амбасадамі ЗША, Расеі, Украіны, Польшчы і Літвы. Прычына – найперш гістарычная, бо быў час, калі проста Ізраіль быў у Беларусі. Вядома, паходжаньне львінае долі лідэраў сіянісцкага руху, кіраўнікоў дзяржавы і сусьветна прызнаных геніяў, гэта беларускія габрэі. Другая прычына – сёньняшняя дыяспара, трэба прадстаўніцтва. Трэцяя – Ізраіль ёсьць адной з ключавых дзяржаваў у геапалітычным пляне, і нам тут, у сэрцы Эўропы, без геапалітыкі і амбасады Ізраіля ніяк. Чацьвёртае. Калі зь Беларусі сыдзе амбасада, пустку імгненна запоўняць мусульманскія краіны, а пры сёньняшнім рэжыме гэта можа ператварыцца ў антыізраільскі пляцдарм. Яно нам трэба?” (20 жніўня 2015 г., http://belisrael.info/?p=5192 )

Комментарии для сайта Cackle