Беларусь заявіла пра парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы



Міністэрства абароны Беларусі заявіла пра парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Польшчы. Мяжу нібыта парушыла «неўстаноўленае паветранае судна», паведамляе  тэлеграм-канал Міністэрства абароны. Сцвярджаецца, што 12 красавіка 2021 года ў 20.45 «зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Беларусі з боку Рэспублікі Польшча неўстаноўленым паветраным суднам, якое ў далейшым вярнулася на польскую тэрыторыю».

У сувязі з інцыдэнтам 13 красавіка ў абароннае ведамства Беларусі выклікалі аташэ па пытаннях абароны пры амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Беларусі, дзе «яму было заяўлена пра неабходнасць правядзення разгляду па дадзеным факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/modmilby