Беларуса Кірылу Сілівончыка затрымалі на выхадзе з расейскай калоніі



Тэрмін зняволення беларуса Кірылы Сілівончыка, які быў асуджаны ў Расеі да двух гадоў калоніі-пасялення за размяшчэнне антырасейскага запісу Укантакце, заканчваўся 16 снежня.

silivonchyk4-t0a97

Аднак паліцэйскія затрымалі Кірылу Сілівончыка адразу на выхадзе з калоніі. Па дадзеных актывісткі Кацярыны Максімавай, паліцыянты адвезлі беларуса ў цэнтр часовага ўтрымання для замежных грамадзян.

Пазней «Ніжагародскі Палітычны чырвоны крыж» паведаміў, што Сормаўскі раённы суд зноў пазбавіў Сілівончыка свабоды «па нейкіх міграцыйных падставах», паколькі Мінюст Расеі абвясціў яго персонай нон-грата».

s23

«Сябры, дрэнная навіна для ўсіх, хто чакаў вызвалення Кірылы Сілівончыка з ніжагародскай калоніі. Сёння, 16 снежня, з калоніі яго вызвалілі, але тут жа адправілі ў міграцыйную турму — пры тым, што адміністрацыяй выпраўленчай калоніі для яго быў набыты квіток на цягнік. Па наяўных бедных звестках, яго арыштавалі на тры месяцы. А Кірыла спадзяваўся Новы год сустрэць дома. Падрабязнасці буду высвятляць. Сябры-праваабаронцы з Расеі, спадзяюся на вашу дапамогу», — напісала журналістка Ірына Халіп у сваім фэйсбуку.

nn.by