Беларусам зноў абяцаюць прыход лаўкостара WizzAir
20 гадоў таму
Беларусь вядзе перамовы з венгерскай лаўкост-кампаніяй WizzAir пра яе прыход у Беларусь. Пра гэта „Спутнику” расказаў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі.
Гаворкі аб прыходзе еўрапейскіх лаўкостаў у Беларусь ідуць ужо некалькі гадоў. Аднак дагэтуль невядома, калі гэта адбудзецца. Прыход WizzAir у Беларусь, нібыта, быў запланаваны на сёлетні красавік, але гэтым планам перашкодзіла пандэмія COVID-19.
Таксама ён анансаваў магчымы прыход ірландскай лаўкост кампаніі Ryanair.
Нагадаем, што менавіта прымусовая пасадка ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, стала прычынай авіяблакады Беларусі.
