Беларуская апазіцыя сустрэлася з Меркель (абноўлена)



Нармалізацыя беларуска-еўрапейскіх дычыненняў дае надзею на пэўныя змены ў Беларусі – так лічыць першы намеснік старшыні Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, які ўдзельнічаў у двухдзённым з’ездзе Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза Нямечыны. Беларуская дэлегацыя мела нагоду непасрэднай сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Анелай Меркэль.

– Гэта была кароткая сустрэча, мы даносілі супольную пазіцыю беларускіх права-цэнтрысцкіх сілаў адносна сітуацыі і тых умоваў, якіх варта прытрымлівацца Еўрапейскаму звязу ў перамовах з Лукашэнкам – пашырэнне тэрыторыі свабоды, змены ў выбарчы кодэкс, якія дазволяць раўнапраўна ўдзельнічаць апазіцыі ў выбарчых кампаніях, свабоды для дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, свабоды для незалежных СМІ.

Нямеччына – тая краіна, якая моцна ўплывае на еўрапейскую палітыку, таму ўвязванне рэальнай дапамогі афіцыйнаму Менску да канкрэтных рэформаў можа прынесці да станоўчых зменаў у самой Беларусі, – адзначыў Юрась Губарэвіч.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі ў Берліне сустрэліся з канцлеркай Ангелай Меркель. Зараз у Карлсруэ праходзіць з’езд Хрысціянска-дэмакратычнага саюз Нямеччыны.

12345634_1004091286326755_8431494671857975995_n

„Арэна стоячы вiтае Ангелу Меркель!!!”, – напісаў у сваім Facebook Анатоль Лябедзька.

Па запрашэнні арганізатараў у ім бяруць удзел беларускія палітыкі: першы намеснік старшыні Руху „За Свабоду” Юрый Губарэвіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

Падчас кароткай сустрэчы яны папрасілі Ангелу Меркель не забывацца пра Беларусь. Паводле словаў Лябедзькі, тая адказала, што „пастараецца”.

Лідар АГП таксама паведаміў, што беларуская дэлегацыя правяла „каля дзясятка сустрэчаў і перамоваў з дэпутатамі Бундэстагу і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў”.

belapan.by

  • Anonim

    niczoga u ih nie atrymaecca, hto im dawiaraje?

  • http://twitter.com/otclic Евгения Тюркина

    ПРабачця, где Позняк З.С.,? Его надо вернуть!

Комментарии для сайта Cackle