Беларускі бок „узмоцніць працу” на мяжы з Літвой



На літоўскім участку мяжы маюцца пэўныя цяжкасці, паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась падчас справаздачы Аляксандру Лукашэнку 1 красавіка.

Станіслаў Зась

У прыватнасці, паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка Беларусі, Зась адзначыў наяўнасць чэргаў, якія ўтвараюцца па сезонных прычынах. З улікам гэтага „прынята рашэнне ўзмацніць працу ў адпаведных пунктах пропуску”.

Паводле ацэнкі дзяржсакратара, у цэлым абстаноўка „на рубяжах краіны” спакойная. У ходзе дакладу асобна была разгледжана тэма аб сітуацыі на паўднёвым напрамку мяжы, якая выклікае „пэўны непакой”. Пры гэтым, як запэўніў Зась, „сітуацыя і там знаходзіцца пад кантролем”.

Гаворка ішла таксама пра становішча ўнутры краіны. Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі, крымінагенная сітуацыя не пагаршаецца, пры гэтым зніжаецца колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў і крадзяжоў.

Лукашэнка „запатрабаваў узмацніць дзейнасць сілавога блока па забеспячэнні бяспекі грамадзян”.

belapan.by

[manual_related_posts]