Беларускія апазіцыянеры сустрэлася з Андрэа Рыгоні



Прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных партый і арганізацый  сустрэліся ў Менску са спецдакаладчыкам Парламенцкай асамблеі Савету Еўропы Андрэа Рыгоні.

Паводле лідара Руху „За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, спецдакладчык у выказванні сваіх меркаванняў быў даволі стрыманы і пераважна слухаў выступоўцаў. Хоць выказваліся розныя меркаванні, аднак па галоўных пытаннях прадстаўнікі апазіцыі гаварылі адным голасам:

– Мы не можам дыктаваць Радзе Еўропы, а вось для Беларусі вы калі ласка дайце такі механізм, каб была дэмакратыя – так не бывае. У статуце Рады Еўропы запісана, што мусіць быць выканана, і гэта мусіць быць выканана – вельмі проста. Мы выступалі з аднолькавай пазіцыі, мы ўсе зацікаўлены, каб Беларусь была бліжэй да Еўропы, больш дэмакратычнай, больш справядлівай, каб менш рэпрэсій у Беларусі было.

Адзначым, што з’явілася інфармацыя пра тое, што Парламенцкая асамблея Савета Еўропы мае намер аднавіць супрацоўніцтва з беларускім парламентам. Гэтае супрацоўніцтва спынілі яшчэ ў 1997 годзе, пасля таго, як годам раней са шматлікімі парушэннямі прайшоў лукашэнкаўскі рэферэндум. Адным з пытанняў рэферэндуму была адмена смяротнага пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск