Беларусь можа павялічыць пастаўкі прадуктаў у Расею



Расея і Беларусь у бліжэйшыя дні перагледзяць балансы паставак харчавання, якія зацвярджаюцца краінамі з 2008 года.

Віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч паведаміў, што Масква і Менск, у прыватнасці, дамовяцца аб мінімальных і максімальных аб’ёмах паставак. Акрамя таго, Беларусь правядзе кансультацыі з расейскія сеткамі і перапрацоўчымі заводамі, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на эфір канала «Расія 24».

Па словах Дварковіча, Беларусь можа павялічыць пастаўкі ў Расію мяса, малака, сыроў і бульбы. Таксама не выключана, што беларускія пастаўшчыкі пераарыентуюць свой экспарт, які ідзе ў краіны Азіі і некаторыя краіны Еўропы, на расейскі рынак. Цэны на беларускія прадукты, па словах віцэ-прэм’ера, «цалкам прывабныя». Ён таксама адзначыў, што за кошт паставак з Беларусі можа быць значна папоўнены рынак Калінінградскай вобласці.

Расея з 7 жніўня на год абмежавала імпарт некаторых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі. З ЗША, дзяржаў ЕС, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі забаронена везці ялавічыну, свініну, садавіну, птушку, сыры і немалочанае.