Беларускія ваенныя прыбылі ў Таджыкістан на вучэнні КСАР АДКБ



Беларускія вайскоўцы 12 лістапада прыбылі да месца правядзення вучэнняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Таджыкістане, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Вучэнні з’яўляюцца завяршальным этапам аператыўна-стратэгічных вучэнняў АДКБ „Баявое брацтва — 2017” і маюць выключна абарончы характар. Яны пройдуць на пяці палігонах Узброеных сіл Таджыкістана, дзе будуць разыграныя тактычныя эпізоды з баявымі стрэльбамі, шырокім выкарыстаннем авіяцыі і СПА. Завяршальны этап манеўраў адбудзецца на палігоне Харбмайдон.

Ад беларускага боку ў вучэннях бяруць удзел аператыўная група Міністэрства абароны, афіцэры, вызначаныя ў склад камандавання КСАР, падраздзяленні 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый, прызначаныя ад ВС Беларусі ў склад КСАР АДКБ.

У вучэннях таксама бяруць удзел вайскоўцы Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана.

belapan.com