Беларускія “зялёныя” не вызначыліся са стратэгіяй удзелу ў выбарах



Беларуская партыя „Зялёныя” пакуль не вызначылася са стратэгіяй удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 году. Аднак, як заяўляюць „Зялёныя”, унутры структуры ідзе дыскусія.

„Мы не прымаем удзелу ў кансультацыях па абранні адзінага кандыдата ад апаізіцыі, пытанне вылучэння свайго кандыдата яшчэ абмяркоўваецца” – кажа намеснік старшыні беларускіх „Зялёных” Дзмітры Кучук:

 – Але калі будзе Кангрэс па абранні адзінага, то тады мы таксама прымем удзел. Стратэгію па 2015 годзе мы пачнем абмяркоўваць у лістападзе-снежні.

Канчатковае рашэнне пра стратэгію ўдзелу і магчымага кандыдата ад Беларускай партыі „Зялёныя” будзе агучана, хутчэй за ўсё, у сакавіку – дадаў Дзмітры Кучук. Цяпер у партыі разглядаюцца некалькі кандыдатураў, імёны якіх пакуль не называюцца.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя