Беларусы на „Маршы паняволеных народаў” у Нью-Ёрку



У нядзелю, 16 ліпеня,  у Нью-Ёрку адбыўся Марш Паняволеных Народаў, прысвечаны салідарнасці з народамі, якія апынуліся пад  таталітарным прыгнётам. 

Пачынаючы з 1959 года „Марш Паняволеных Народаў” адкрывае мерапрыемствы Тыдня Паняволеных Народаў, які быў запачаткаваны, каб прыцягваць увагу амерыканскага грамадства да становішча народаў, паняволеных дыктатурамі.

Удзельнікі маршу наведалі  імшу па паняволеных народах ў катэдры Сьв. Патрыка  і   прайшліся маршам да плошчы Калумба, дзе і адбылося адкрыццё Тыдня Паняволеных Народаў. У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 60 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Віктара Дударава