Беларусы нечакана аказаліся гатовымі заплаціць за дэмакратыю найвышэйшую цану



Тое, што адбываецца зараз у беларускім грамадстве, нельга назваць выпадковым. Галоўныя дасягненні паслявыбарчага часу абмеркавалі ўдзельнікі менскага аналітычна-экспертнага клубу.

Ролю працоўных у пратэстным руху вылучыў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі:

– Першыя дні пасля выбараў – пытанне: наколькі верагодна, што рабочыя розных прадпрыемстваў далучацца да страйкаў? Я тады сказаў, што гэта будуць адзінкі. Мне здавалася, што рабочыя надта шмат могуць згубіць і надта вялікі ўплыў на іх з боку ўладаў. Аказалася, што вельмі моцная і рэальная спроба з боку тысячы дзяржаўных прадпрыемстваў, каб такім чынам паўплываць, каб у Беларусі вярнуць вяршэнства закона.

Эксперт упэўнены, што той тэмп, які ўзяло беларускае грамадства ў адстойванні ўласнай у пазіцыі, неабходна трымаць на тым жа ўзроўні. Перавага беларусаў – у мірным супраціве.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара