Беларусы павінны мець права вырашаць сваю будучыню — кіраўнік МЗС Украіны



У дзень салідарнасці з Беларуссю украінскі палітык выказаўся ў твітары.

Украіна салідарная з беларускім народам у яго імкненні пабудаваць незалежную і дэмакратычную Беларусь, заяўляе кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.

«Украіна пацвярджае сваю салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні пабудаваць сапраўды незалежную, суверэнную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь, якую не будзе паглынаць Расія. Беларусы павінны мець права вырашаць сваю будучыню. #StandWithBelarus», – напісаў Кулеба ў сваім акаунце ў Твітэр ў нядзелю .

interfax.by