Беларусы Варшавы стыхійна выходзяць пад амбасаду Беларусі (фотафакт)
7 месяцаў таму
У апошнія дні пад амбасадай Беларусі ў Варшаве праходзяць спантанныя акцыі пратэсту. Не выключэннем стала і субота.
Паліцыянты папрасілі ўдзельнікаў разысціся, бо пра маніфестацыю ніхто ім не паведаміў. У нядзелю а 12:00 пад амбасадай Беларусі ў Варшаве запланаваная дэманстрацыя ў падтрымку палітвязняў, узгодненая з варшаўскімі гарадскімі ўладамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Варшава