Беларусы змогуць ехаць у ААЭ без візы



Беларускія грамадзяне, якія маюць нацыянальныя пашпарты, змогуць знаходзіцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах без візы.

Гэта прадугледжвае пратакол аб унясенні зменаў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і ААЭ аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Дакумент падпісаны 24 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва ААЭ.

Пратакол набывае моц праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін, паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.

belapan.by