Беласток наведаў міністр абароны Польшчы



З візітам у Беласток 20 студзеня прыбыў міністр нацыянальнай абароны Польшчы.

5882109e8743e_osize1068x623q71h36e6cc

А 11 гадзіне Антоні Мацярэвіч на тэрыторыі Ваяводскага вайсковага штаба ўрачыста адкрыў інфармацыйны пункт для кандыдатаў у Войскі тэрытарыяльнай абароны:

– Гэта ў пэўным сэнсе гістарычны дзень, сказаў бы не менш значны за прысутнасць амерыканскіх войскаў у нашай краіне. Мы заўсёды падкрэслівалі, шт о бяспека Польшчы павінна быць забяспечана перадусім уласнымі абарончымі сіламі.

У пункце можна будзе атрымаць усю неабходную інфармацыя, таксама сюды змогуць звяртацца кандыдаты на ўступленне ў названыя войскі. Пункт адкрываецца на тэрыторыі Ваяводскага вайсковага штаба па вуліцы Кавалерыйскай.

Войскі тэрытарыяльнай абароны павінны ўзмацніць абарончы патэнцыял Польшчы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота poranny.pl