„Белая Русь” абяцае сабраць сто тысяч подпісаў за пяць дзён



Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” мае намер за пяць дзён сабраць сто тысяч подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку.

Пра гэта заявіў старшыня арганізацыі Аляксандр Радзькоў, выступаючы ў Менску на пашыраным пасяджэнні рэспубліканскага савету аб’яднання. Каб рэалізаваць гэтую ідэю, трэба выкарыстоўваць усе наяўныя магчымасці – збіраць подпісы на пікетах і хадзіць па кватэрах. Радзькоў падкрэсліў, што “Белая Русь” здольная справіцца з такой задачай, бо колькасць актывістаў самой арганізацыі складае болей за 155 тысяч чалавек.

Таксама Радзькоў адзначыў, што неабходна пераканаць выбаршчыкаў, што менавіта Лукашэнка з’яўляецца “нацыянальным лідарам”. Прыгадаем, прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11-га кастрычніка.

belapan.com

[manual_related_posts]