Берасцейскія актывісты сустрэліся са шведскімі калегамі



Сяброўскае мерапрыемства актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з прадстаўнікамі шведскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі з зямлі Вэрмланд прайшло на тэрыторыі Украіны.

Адзін з арганізатараў сустрэчы, старшыня берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі распавёў пра асноўныя пытанні, што былі ўзнятыя палітыкамі з беларускага і шведскага бакоў:

-Мы падвялі вынікі працы за апошнія тры гады. Шведскія калегі расказалі ў якім стане зараз знаходзіцца шведскае грамадства, шведская палітычная і сацыяльна-эканамічная сістэмы. Як яны зараз рыхтуюцца да ўнутраных выбараў, бо зараз шведскія калегі таксама знаходзяцца ў апазіцыі.

“Нашае супрацоўніцтва са шведскімі калегамі цягнецца больш за дзесяць год, аднак не ўсе яны могуць атрымаць беларускія візы, таму нам прыходзіцца сустракацца на тэрыторыі іншай дзяржавы”, – дадаў грамадскі дзеяч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце