Берлін зняў абмежаванні па выдачы візаў беларусам, якіх пераследуе рэжым



Берлін зняў абмежаванні па выдачы гуманітарных візаў для пераследуемых беларусаў. Пакуль Нямеччына прыняла ўсяго 130 ахвяраў рэжыму і іх сем’яў, 6 беларусаў атрымалі статус уцекача.

У лютым 2020 году Берлін паабяцаў выдзеліць 50 так званых гуманітарных візаў для беларусаў, якіх пераследуюць па палітычных матывах, і найбліжэйшых чальцоў іх семʼяў. На фоне таго, як Польшча і Літва прымалі тысячы беларусаў, якія ўцяклі ад рэжыму, нямецкія візавыя квоты выклікалі крытыку не толькі ў Беларусі, але і ў самой Нямеччыне. Як неафіцыйна паведаміла DW крыніца ў нямецкім урадзе, з сярэдзіны кастрычніка 2021 году, пасля выбараў у Бундэстаг, гэтае абмежаванне па колькасьці выдадзеных візаў цалкам знята. З прыходам новага ўраду, у кааліцыйнай дамове якога асобна прапісаны пункт па Беларусі, сітуацыя з прыняццем беларусаў у Нямеччыне можа стаць яшчэ прасцейшай. «Новы ўрад працуе толькі два тыдні. Для зменаў патрэбны час», — дадала крыніца DW.

Фота: reddit.com