Аляксандр Лукашук: Нас чакае напружаны палітычны час



Контррэвалюцыя перамагла. Да такой думкі схільны дырэктар Беларускае службы «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук.

Рэакцыя на паслявыбарчыя пратэсты вонкава задушыла ўсе праявы супраціву. І тэрор будзе працягваецца як мінімум да так званага рэферэндуму па новай Канстытуцыі, які плануецца правесці ў лютым наступнага году.

– Пасля гэтага, калі зменіцца нейкая палітычная канфігурацыя ў Беларусі, я не думаю, што ўзровень тэрору зменіцца, таму што гэтая ўлада вельмі звузіла сваё апірышча. Калі яна раней абапіралася на нейкую маўклівую частку людзей, якіх задавальнялі 500 даляраў і магчымасць нешта зарабіць, а потым на шырокую наменклатуру, то цяпер гэтыя дзве падпоркі зніклі, засталася толькі адна – сілавая. Гісторыя нас вучыць, што яна сама не спыняецца. Яны будуць знаходзіць новых ворагаў, яны будуць шукаць новыя змовы, і ў гэтым сэнсе гэтая лінія будзе працягвацца.

Паводле меркавання Аляксандар Лукашука, наступныя 3 гады да прэзідэнцкіх выбараў у Расеі нас чакае напружаны палітычны час.

***

Два свежыя выданні з кніжнай серыі прысвечаныя Беларускай рэвалюцыі. З навінкамі знаёміць дырэктар Беларускае службы «Радыё Свабода» Аляксандар Лукашук.

– „Галасы Беларусі” – калекцыя менавіта гэтага калектыўнага голаса 20-га года. Перад выбарамі, падчас выбараў і падчас таго здзеку, які адбываўся пасля. Упершыню не пазначылі аўтараў, але ў анатацыі мы выказалі абяцанне, што калі сітуацыя зменіцца, то мы іх назавём. Зараз проста небяспечна.

Другая кніга называецца «Неверагодны 2020» і змяшчае развагі аналітыкаў. Сярод іх цяперашнія палітвязні – Уладзімір Мацкевіч і Валерыя Касцюгова.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя