БХД запускае сваю партыйную школу
Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя запускае сваю партыйную школу. Пра гэты намер было заяўлена на семінары-практыкуме, які прайшоў днямі ў Беластоку.

Да навучання ў партыйнай школе заклікаюцца як сябры БХД, так і ўдзельнікі іншых беларускіх партый і арганізацый. Расказвае сустаршыня хрысціянска-дэмакратычнай партыі – Георгій Дзмітрук:
–Так атрымалася, што мы аказаліся па-за беларускай прасторай. І знаходзячыся тут мы разумеем, што гэты час трэба эфектыўна выкарыстоўваць і працаваць з людзмі. Каб па вяртанні ў Беларусь граматна і паспяхова працаваць. Мы запрашаем да супрацы не толькі сябраў БХД, але і ўсіх, хто знаходзячыся тут, хоча эфектыўна выкарыстаць час і атрымаць веды. Толькі арыентуючыся на доўгую працу мы зможам пабудаваць новую Беларусь.
Даведацца больш пра партыйную школу БХД, а таксама далучыцца да яе, можна праз сацыяльныя сеткі, як праз самаго Георгія Дзмітрука, так і кіраўнікоў рэгіянальных структураў – Сяргея Верамеенку ў Беластоку і Яўгена Дудкіна ў Варшаве.









Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]