Блінкен усё яшчэ дапускае ўварванне Расеі ва Украіну



Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен усё яшчэ дапускае, што Расея можа ўварвацца ва Украіну на гэтым тыдні. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю France 24. Нагадаем, раней імавернай датай пачатку баявых дзеянняў называлася 16 лютага.

«Так, акт агрэсіі на гэтым тыдні цалкам магчымы, калі мы паглядзім на тое, што адбываецца з размяшчэннем расейскіх войскаў у раёнах вакол Украіны», — цытуе Блінкена REFORM.by.

Ён паўтарыў тэзіс аб наяўнасці на межах больш за 100 тыс. расійскіх вайскоўцаў.

«Гэта вельмі трывожна, у тым ліку і тое, што адбываецца з дыслакацыяй у Беларусі на поўначы Украіны. Прэзідэнту Пуціну было б вельмі лёгка паказаць, што ён гатовы ўстаць на шлях дыпламатыі. Пачаць бы з дээскалацыі, са скарачэння войскаў, якія атачаюць Украіну, без правакацый», — дадаў Блінкен.

Нагадаем, у Мінабароны Расеі заявілі, што некаторыя падраздзяленні пачынаюць вяртацца з вучэнняў у пункты базавання. Пры гэтым у NATO пакуль не бачаць прыкмет дээскалацыі ля межаў Украіны.

[manual_related_posts]